Вядучы праектны інстытут у галіне праектавання прамысловых аб'ектаў. Утвораны 20 жніўня 1973 года. У складзе вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" з 2004 года. 30 верасня 2015 г. у выніку рэарганізацыі >РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» выдзелена з яго складу як самастойная юрыдычная асоба – рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства (дзяржаўнае прадпрыемства) «Беларуснафта-Нафтахімпраект».
Прадпрыемства мае неабходныя атэстаты МАіС, а таксама ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі ў частцы праектавання аб'ектаў газаразмеркавання і газаспажывання; аб'ектаў магістральных нафта-, газаправодаў, нафтапрадуктаправодаў; кацельняў; тэхнічных устройстваў, якія эксплуатуюцца на патэнцыйна небяспечных аб'ектах і вытворчасцях з хімічнымі, фізіка-хімічнымі, фізічнымі працэсамі; падземных сховішчаў газу, газаразмеркавальных станцый, аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый і газавымяральных станцый; складоў захоўвання нафтапрадуктаў, рэзервуарных паркаў, станцый для перапампоўкі нафтапрадуктаў, станцый зліву-наліву нафтапрадуктаў і іншых аб'ектаў.
Выкарыстанне сучасных падыходаў у праектаванні - ад лазернага 3D-сканавання пры выкананні інжынерна-геадэзічных і даследчых работ да распрацоўкі інфармацыйнай мадэлі (BIM), лічбавага двайніка і эксплуатацыйнай мадэлі.