Семінар па пытаннях развіцця BIM-тэхналогій

Семінар па пытаннях развіцця тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання (BIM-тэхналогій) у ПА «Беларуснафта» пры праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі аб'ектаў быў праведзены 20.05.2021 на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект».

На семінары прысутнічалі прадстаўнікі Цэнтральнага апарата, а таксама кіраўнікі і супрацоўнікі адасобленых падраздзяленняў і даччыных прадпрыемстваў вытворчага аб'яднання «Беларуснафта».

З прывітальным словам выступіў Коцік Андрэй Багдановіч, намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве, агульных пытаннях і ідэалагічнай працы ПА «Беларуснафта», падкрэсліўшы важнасць развіцця сучасных тэхналогій у дзейнасці прадпрыемстваў аб'яднання.

Працько Андрэй Васільевіч, дырэктар прымаючага боку, дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект», агучыў мэты дадзенага мерапрыемства, вопыт ўкаранення і выкарыстання новых BIM тэхналогій у праектнай арганізацыі, пазначыў значнасць развіцця гэтага кірунку сярод усіх прадпрыемстваў ПА «Беларуснафта».

Увазе ўдзельнікаў былі прадстаўлены даклады, у якіх разглядаліся вопыт і вынікі працы ў напрамку развіцця тэхналогіі BIM:

  • «Лазернае 3D-сканаванне. Прэзентацыя магчымасцяў лазернага 3D-сканэра» (Зайко Аляксандр Сяргеевіч, намеснік галоўнага інжынера па геадэзіі - начальнік аддзела геадэзічных пошукаў; і Нарушэвіч Валерыя Андрэеўна, геадэзіст 2 катэгорыі, РУП «Беларуснафта-Нафтахімпраект»);
  • «Перавагі ўкаранення тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання (BIM) на прадпрыемстве» (Сасюк Аляксей Уладзіміравіч, кіраўнік групы перспектыўнага развіцця; Доўгаль Алена Валер'еўна, вядучы інжынер-праекціроўшчык аддзела ацяплення, вентыляцыі і цеплазабеспячэння (BIM-менеджэр) РУП «Беларуснафта-Нафтахімпраект»);
  • «Vitro Park – сістэма для электроннага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў інвестыцыйна-будаўнічага працэсу» (Барысаў Сцяпан Дзмітрыевіч, інжынер ПГУП «Глаўтэлекам»; Лысенка Марына Генадзьеўна, спецыяліст групы інфармацыйнага забеспячэння РУП «Беларуснафта-Нафтахімпраект»);
  • «Магчымасці праграмнага комплексу Microsoft Power BI для эфектыўнага кіравання будаўнічымі праектамі» (Чэпікаў Генадзь Мікалаевіч, інжынер групы кіравання праектамі аддзела арганізацыі будаўнічых работ УКБ РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта»);
  • «Лічбавае развіццё РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» (Мядзведзеў Сяргей Ігаравіч – начальнік АЭПіС УКБ РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта»).

Выступоўцы падзяліліся вопытам работы ў галіне лазернага 3D-сканавання і апрацоўкі воблака кропак, растлумачылі перавагі аб'ектаў, распрацаваных з дапамогай BIM-тэхналогій, абмеркавалі варыянты стварэння адзінага агульнага асяроддзя захоўвання дадзеных, прадэманстравалі  сістэмы, якія працуюць па аб'яднанні дадзеных з розных крыніц і іх аналіз, а таксама прагнозы лічбавага развіцця сярод прадпрыемстваў аб'яднання.

У перапынках паміж дакладамі былі прадэманстраваны магчымасці BIM-тэхналогіі на аснове абсталявання Virtual Reality System - удзельнікі семінара маглі з дапамогай тэхналогій віртуальнай рэальнасці наведаць аб'екты, якія былі запраектаваныя спецыялістамі Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» з выкарыстаннем тэхналогій BIM-мадэлявання і лазернага 3D-сканавання: склад захоўвання нафтапрадуктаў г.п. Бернады, рэканструкцыя аўтазаправачнай станцыі №30 у г. Баранавічы, а таксама пляцоўка вузла наліву тэхналагічных трубаправодаў НГДУ «Рэчыца». На месцы таксама была прадэманстравана праца лазернага 3D-сканэра.

Гэтае мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам, прадстаўнікам праектных, будаўнічых і эксплуатацыйных прадпрыемстваў «Вытворчага аб'яднання «Беларуснафта», падзяліцца вопытам, вызначыць кірунак намаганняў і перспектыў для далейшага развіцця напрамку BIM тэхналогій.

Карыснай апынулася магчымасць абмеркавання і абмену думкамі сярод удзельнікаў, дзе выказваліся рацыянальныя прапановы, разглядаліся розныя варыянты выкарыстання прадстаўленых магчымасцяў лічбавых тэхналогій у далейшай працы. 

Арганізатары семінара выказваюць падзяку ўсім удзельнікам мерапрыемства і выступоўцам, і спадзяюцца на пашырэнне прымянення лічбавых тэхналогій у праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, а дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» стане надзейнай платформай для абмеркавання і развіцця дадзенай вобласці сярод прадпрыемстваў «Вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» і не толькі!

АБ НАС

Праектаванне небяспечных вытворчых аб'ектаў хімічнай, нафтахімічнай і газавай прамысловасці. 
Сучасныя тэхналогіі ў праектаванні.

Кантакты

+375 (17) 279-91-02 (тэл.)

+375 (17) 379-40-72 (факс)

nhp@beloil.by 

вул. Ляшчынскага, 4А,

г. Мiнск, 2201400, РБ

© Белоруснефть-Нефтехимпроект, Беларуснафта-Нафтахімпраект, Belorusneft-Neftehimproekt. Использование и распространение любых материалов сайта допускается либо с разрешения правообладателя, либо со ссылкой на источник: www.nhp.by