Перамога ў конкурсе "На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне РБ за 2020 год"

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» прызнана пераможцам у штогадовым рэспубліканскім конкурсе» на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе у намінацыі «Тэхналогія года».

На конкурс была прадстаўлена прэзентацыя «Лічбавізацыя прамысловых аб'ектаў: ад лазернага 3D-сканавання да лічбавага двайніка».

Конкурс «на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2020 год» арганізаваны Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюзам будаўнікоў, Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» паспяхова ўкараняе тэхналогію цыфравізацыі на тэхналагічных аб'ектах, якія рэканструююцца, на тэхналагічных устаноўках прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, а таксама аб'ектах рэалізацыі нафтапрадуктаў і сэрвісу. Гэтаму спрыяе наяўная на прадпрыемстве сучасная матэрыяльна-тэхнічная база - інфармацыйныя і тэхнічныя магчымасці для выканання ЗD-сканавання і праектавання аб'ектаў прамысловасці з прымяненнем тэхналогій інфармацыйнага мадэлявання (BIM-тэхналогій).

Конкурс закліканы адлюстроўваць навінкі і тэндэнцыі ў галіне будаўніцтва, перспектывы развіцця, рэалізацыю самых сучасных праектаў, прэзентацыі ўдасканалення тэхналогіі і якасці прадукцыі будаўнічых прадпрыемстваў.

АБ НАС

Праектаванне небяспечных вытворчых аб'ектаў хімічнай, нафтахімічнай і газавай прамысловасці. 
Сучасныя тэхналогіі ў праектаванні.

Кантакты

+375 (17) 279-91-02 (тэл.)

+375 (17) 379-40-72 (факс)

nhp@beloil.by 

вул. Ляшчынскага, 4А,

г. Мiнск, 2201400, РБ

© Белоруснефть-Нефтехимпроект, Беларуснафта-Нафтахімпраект, Belorusneft-Neftehimproekt. Использование и распространение любых материалов сайта допускается либо с разрешения правообладателя, либо со ссылкой на источник: www.nhp.by