Лазернае 3D-сканаванне склада захоўвання нафтапрадуктаў

Спецыялістамі аддзела геадэзічных пошукаў дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуснафта-Нафтахімпраект", былі выкананы палявыя работы па сканаванні склада захоўвання нафтапрадуктаў  "Бернады-Прылукі" РУП "Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт" з наступнай камеральнай апрацоўкай атрыманых матэрыялаў.

Заказчык атрымаў практычна ідэальную і абсалютна дэталёвую карціну аб'екта.

Тэхналогія лазернага 3D-сканавання дазволіла атрымаць шчыльнае воблака кропак, якое складаецца з больш за 450 мільярдаў кропак, кожная з якіх мае сваёй натуральны колер, і якое пакрывае ўсю тэрыторыю прадпрыемства, у тым ліку прамысловае абсталяванне. Такі падыход даў прасторавае аб'ёмны малюнак існуючых будынкаў, збудаванняў і надземных камунікацый з абсалютнай дакладнасцю, а дадзеныя ў далейшым могуць быць выкарыстаны для стварэння цвёрдацельнай лічбавай і інфармацыйнай мадэлі.

Яшчэ адна з унікальных магчымасцяў лазернага сканавання-выкарыстанне атрыманых вынікаў у сістэме віртуальнай рэальнасці. Па заканчэнні камеральных работ аб'ект быў загружаны ў праграму, дзе з дапамогай VR-ачкоў заказчык "прайшоў" па ўсёй пляцоўцы, "падняўся" на рэзервуары, разгледзеў канструкцыі, аж да драбнюткіх дэталяў.

 

АБ НАС

Праектаванне небяспечных вытворчых аб'ектаў хімічнай, нафтахімічнай і газавай прамысловасці. 
Сучасныя тэхналогіі ў праектаванні.

Кантакты

+375 (17) 279-91-02 (тэл.)

+375 (17) 379-40-72 (факс)

nhp@beloil.by 

вул. Ляшчынскага, 4А,

г. Мiнск, 2201400, РБ

© Белоруснефть-Нефтехимпроект, Беларуснафта-Нафтахімпраект, Belorusneft-Neftehimproekt. Использование и распространение любых материалов сайта допускается либо с разрешения правообладателя, либо со ссылкой на источник: www.nhp.by