Сустрэча BIM-спецыялістаў Беларусі ў фармаце жывой гутаркі

13 студзеня 2022 года ў фармаце жывой гутаркі адбылася сустрэча BIM-спецыялістаў Рэспублікі Беларусь, на якой былі прадстаўлены прэзентацыі розных прадпрыемстваў і фрылансераў.

Дадзенае мерапрыемства было арганізавана Групай кампаній МУК - афіцыйным дыстрыбутарам і аўтарызаваным навучальным цэнтрам Autodesk.

Удзельнікі прадэманстравалі свае поспехі ва ўкараненні BIM-тэхналогій, паспяховым іх выкарыстанні і падзяліліся планамі на далейшае развіццё. Дзякуючы такой сустрэчы атрымалася абмяняцца вопытам, задаць пытанні і атрымаць адказы непасрэдна ад спецыялістаў. Удзельнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі, пазнаёміліся з калегамі ў галіне BIM-тэхналогій, а таксама атрымалі разуменне ўзроўню кампетэнцый на рынку Рэспублікі Беларусь.

У рамках гэтай сустрэчы, у афіцыйнай частцы BIM-менеджар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуснафта-Нафтахімпраект" Доўгаль Алена выступіла з прэзентацыяй, у якой пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з BIM-структурай прадпрыемства, складам BIM-каманды, правяла агляд этапаў укаранення і падзялілася планамі на далейшае развіццё..

У неафіцыйнай частцы сустрэчы ўдзельнікі змаглі пагутарыць паміж сабой, падзяліцца вопытам і абмяняцца патрэбнай інфармацыяй.

Фармат афлайн сустрэчы задаў вектар на арганізацыю далейшых сустрэч. Спецыялісты дзяржаўных і прыватных кампаній маюць намер далей ладзіць адкрытыя сустрэчы, дзяліцца сваім вопытам, абменьвацца ведамі і вывучаць магчымасці BIM-тэхналогій у рамках усяго жыццёвага цыкла аб'ектаў будаўніцтва.

АБ НАС

Праектаванне небяспечных вытворчых аб'ектаў хімічнай, нафтахімічнай і газавай прамысловасці. 
Сучасныя тэхналогіі ў праектаванні.

Кантакты

+375 (17) 279-91-02 (тэл.)

+375 (17) 379-40-72 (факс)

nhp@beloil.by 

вул. Ляшчынскага, 4А,

г. Мiнск, 2201400, РБ

© Белоруснефть-Нефтехимпроект, Беларуснафта-Нафтахімпраект, Belorusneft-Neftehimproekt. Использование и распространение любых материалов сайта допускается либо с разрешения правообладателя, либо со ссылкой на источник: www.nhp.by