Перамога ў конкурсе "На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2021 год"

Дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуснафта-Нафтахімпраект"  ужо трэці год удзельнічае ў штогадовым рэспубліканскім конкурсе  "На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь",  і сёлета другі раз стала пераможцам у намінацыі "Тэхналогія года".

Вынікі былі абвешчаны 19 мая 2022 года ва ўрачыстай абстаноўцы арганізатарамі конкурсу, сярод якіх Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюз будаўнікоў і Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Прадстаўлены на конкурс праект - "Комплекснае BIM-мадэляванне аб'ектаў грамадскага прызначэння (на прыкладзе АЗС №41 Слуцкі раён, у раёне в. Васілінкі, Рэспубліка Беларусь)". Каштоўнасць гэтай перадавой тэхналогіі-BIM-мадэлявання заключаецца ў павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў працэсу на стадыі праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі. Гэта вядзе да аўтаматызацыі найбольш працаёмкіх працэсаў па вылічэнні канструктарскіх паказчыкаў і дазваляе даць больш дакладную ацэнку кошту будаўніцтва, а таксама спрыяе паўнавартаснага кантролю выканання кожнай стадыі збудаванні аб'екта.

Асаблівасцю падыходу дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуснафта-Нафтахімпраект" з'яўляецца КОМПЛЕКСНАСЦЬ. Гэта азначае, што ўсе раздзелы праектавання выкананы з ужываннем тэхналогій інфармацыйнага мадэлявання. Дадзены падыход дазваляе забяспечыць цыркуляцыю інфармацыі паміж часткамі без страт і дублявання.

Эканамічны эфект ад укаранення BIM-тэхналогій дасягаецца за кошт скарачэння тэрмінаў праектавання і будаўніцтва аб'екта, зніжэння кошту будаўніцтва дзякуючы больш якаснай, поўнай і ўзгодненай дакументацыі з мінімальнай колькасцю калізій і хібнасцяў, яе прадстаўлення ў 3D-фармаце, даступнасці інфармацыі і магчымасці адначасовай працы зацікаўленых бакоў у праекце.

Перамога ў конкурсе з'яўляецца вынікам рэгулярнай карпатлівай працы, паступовых крокаў па развіцці ўсіх працэсаў, звязаных з BIM-мадэляваннем, пастаяннага павышэння прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў і ўзаемадзеяння з распрацоўшчыкамі праграмных прадуктаў з мэтай развіцця BIM-тэхналогіі, які спрыяе цыфравізацыі будаўнічай галіны на ўзроўні краіны.

АБ НАС

Праектаванне небяспечных вытворчых аб'ектаў хімічнай, нафтахімічнай і газавай прамысловасці. 
Сучасныя тэхналогіі ў праектаванні.

Кантакты

+375 (17) 279-91-02 (тэл.)

+375 (17) 379-40-72 (факс)

nhp@beloil.by 

вул. Ляшчынскага, 4А,

г. Мiнск, 2201400, РБ

© Белоруснефть-Нефтехимпроект, Беларуснафта-Нафтахімпраект, Belorusneft-Neftehimproekt. Использование и распространение любых материалов сайта допускается либо с разрешения правообладателя, либо со ссылкой на источник: www.nhp.by