Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» прызнана пераможцам у штогадовым рэспубліканскім конкурсе» на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе у намінацыі «Тэхналогія года».
На конкурс была прадстаўлена прэзентацыя «Лічбавізацыя прамысловых аб'ектаў: ад лазернага 3D-сканавання да лічбавага двайніка».
Конкурс «на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2020 год» арганізаваны Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюзам будаўнікоў, Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект» паспяхова ўкараняе тэхналогію цыфравізацыі на тэхналагічных аб'ектах, якія рэканструююцца, на тэхналагічных устаноўках прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, а таксама аб'ектах рэалізацыі нафтапрадуктаў і сэрвісу. Гэтаму спрыяе наяўная на прадпрыемстве сучасная матэрыяльна-тэхнічная база - інфармацыйныя і тэхнічныя магчымасці для выканання ЗD-сканавання і праектавання аб'ектаў прамысловасці з прымяненнем тэхналогій інфармацыйнага мадэлявання (BIM-тэхналогій).
Конкурс закліканы адлюстроўваць навінкі і тэндэнцыі ў галіне будаўніцтва, перспектывы развіцця, рэалізацыю самых сучасных праектаў, прэзентацыі ўдасканалення тэхналогіі і якасці прадукцыі будаўнічых прадпрыемстваў.